Прыгожын аб умяшаньні ў выбары ў ЗША: «Умешваліся, умешваемся і будзем умешвацца»
Зьвязаны з Крамлём пецярбургскі прадпрымальнік Яўген Прыгожын праз прэсавую службу пацьвердзіў абвінавачаньні, што яго структуры ажыцьцяўлялі і ажыцьцяўляюць умяшаньне ў выбарчыя кампаніі ў ЗША.