Спынена дзейнічаць забарона на знаходжанне ў памежнай з Беларуссю зоне
Электронная сістэма аховы польскай мяжы з Беларуссю павінна запрацаваць у сярэдзіне верасня.
Artykuł Спынена дзейнічаць забарона на знаходжанне ў памежнай з Беларуссю зоне pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
З сённяшняга дня (1 ліпеня) спыняе дзейнічаць забарона на знаходжанне ў памежнай з Беларуссю зоне.
Тымчасам, як паведаміў журналістам намеснік міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Мацей Вонсік, – электронная сістэма аховы польскай мяжы з Беларуссю павінна запрацаваць у сярэдзіне верасня. Ён дадаў, што ўсе дамовы падпісаныя працы працягваюцца.
Сцяна на мяжы з Беларуссю – гэта адказ на міграцыйны ціск з боку рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Памежная служба паведаміла, што пабудаваныя ўжо амаль 170 з больш чым 180 кіламетраў сцяны. У сувязі з тым, што праца над сістэмай маніторынгу працягваецца, зараз у Падляшскім ваяводстве забаронена знаходзіцца ў адлегласці менш за 200 метраў ад лініі мяжы.
Artykuł Спынена дзейнічаць забарона на знаходжанне ў памежнай з Беларуссю зоне pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.