Беларускія добраахвотнікі ўшанавалі памяць Кастуся Каліноўскага
160 гадоў таму ён пісаў, што мы - Беларусы. Мы не Палякі і не Расейцы. Мы не толькі для “касЫ”. Не толькі для журбы. Не толькі для гора...
Artykuł Беларускія добраахвотнікі ўшанавалі памяць Кастуся Каліноўскага pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
„Мінула ўжо тое, што мужыцкая рука здольная толькі да сахі!”.
185 гадоў Кастусю Каліноўскаму!
Герою Беларусі!
160 гадоў таму ён пісаў, што мы – Беларусы. Мы не Палякі і не Расейцы. Мы не толькі для “касЫ”. Не толькі для журбы. Не толькі для гора…
Мы ведаем навукі. Мы маем жаданне дэмакратыі. Мы маем сваю мову. Сваю культуру. Мы маем сваю нацыю.
Мы – Беларусы. Мы – айцішнікі. Мы – пісьменнікі. Мы – нобелеўскія лаўрэаты. Мы – мастакі. Мы – спевакі. Мы – алімпійскія чэмпіёны. Мы – ваяры…
Мы ўжо дасяглі таго, пра што Кастусь Каліноўскі мог толькі марыць. І мы дасягнем таго, пра што марым цяпер.
Мы дасягнем свабоднай, незалежнай, дэмакратычнай Беларусі!
Мы дасягнем шчаслівай Беларусі!
Полк твайго імя віншуе цябе!
Жыве Беларусь!
Artykuł Беларускія добраахвотнікі ўшанавалі памяць Кастуся Каліноўскага pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.