Анонс перадачы „Мы бачым”: Новая кніга рэпартажаў Ганны Кандрацюк
Публіцыстычная перадача «Мы бачым» прагучыць на Радыё Рацыя сёння, 3 лютага, у 19.30 па польскім часе, па беларускім - на дзве гадзіны пазней.
Artykuł Анонс перадачы „Мы бачым”: Новая кніга рэпартажаў Ганны Кандрацюк pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Днямі пабачыла свет новая кніга пісьменніцы і журналісткі Ганны Кандрацюк «У прысценку старога лесу. Гісторыі людзей з Белавежскай пушчы». Кнігу выдала праграмная рада тыднёвіка «Ніва», у якім працу Ганна Кандрацюк, дзе і друкаваліся гэтыя рэпартажы ў свой час.
Пра кнігу, яе гісторыю стварэння і галоўных герояў, з Ганнай пагутарыў Алесь Аркуш.
РР: Ваша новая кніга мне нагадала раман Міхася Андрасюка «Поўня». Не толькі адрасамі вёсак – Старына, Доўгі Брод – тых прыпушчанскіх вёсак, якія таксама згадваюцца ў Андрасюка, але нагадала яшчэ і гэтымі метафізічнымі лёсамі людзей, якія там жывуць. Дзіўныя часам здарэнні з імі адбываюцца, часам фантастычныя. А як выбіраліся адрасы гэтых вёсак? Вы выпадкова туды траплялі, ці адмыслова ехалі ў нейкую канкрэтную вёску?
Ганна Кандрацюк: Гэта не выпадкова. Ключ быў такі, што трэба было знайсці сваякоў па беларускім баку. Бо немагчыма працаваць, асабліва калі ты прыязджаеш як рэпарцёр – адразу ўзнікае «хвост», адразу цябе хочуць завесці ўсюды. Але калі мы заязджалі ў такія вёскі, дзе гаварылі пра супольных сваякоў, людзі адкрываліся. Яны казалі, як будзеце вяртацца, то заязджайце, дапаможам. Тут такі сваяцка-суседскі ключ працаваў. А калі ідзе пра тое, што «Поўню» кніга нагадвае, дык думаю, што тут таксама дух пушчы прысутнічае.
Цалкам анонс:
Больш пра новую кнігу Ганны Кандрацюк «У прысценку старога лесу. Гісторыі людзей з Белавежскай пушчы» пачуеце ў публіцыстычнай перадачы «Мы бачым», якая прагучыць сёння, 3 лютага, у 19.30 па польскім часе, па беларускім – на дзве гадзіны пазней.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Анонс перадачы „Мы бачым”: Новая кніга рэпартажаў Ганны Кандрацюк pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.