Другі дзень чарговага суда над Гундарам
Быў агучаны вынік судова-лінгвістычнай экспертызы: словы Гундара з'яўляюцца літаратурнымі, але ж могуць успрымацца як абраза.
Artykuł Другі дзень чарговага суда над Гундарам pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Сведкі з’явіліся, абражаная пракурорка — не.
1 лютага ў Гародні працягваўся разгляд трэцяй крымінальнай справы супраць баранавіцкага палітвязня Уладзіміра Гундара, паведмляе Праваабарончы Цэнтар “Вясна”. Быў агучаны вынік судова-лінгвістычнай экспертызы: словы Гундара з’яўляюцца літаратурнымі, але ж могуць успрымацца як абраза.
Таксама былі апытаныя сведкі — супрацоўнікі гарадзенскай турмы, якія неслі службу ў дзень, калі (на думку абвінавачвання) была здзейснена тая абраза. Міліцыянты казалі амаль адно і тое ж, ды іх сведчанні супадалі з тым, што было зачытана ў 1-ы судовы дзень.
Пракурорка Герасіменка ізноў не прыйшла на суд, спаслаўшыся на занятасць.
Нагадаем, Гундара судзяць за нібыта публічную абразу пракуроркі Людмілы Герасіменка падчас суду па «справе Аўтуховіча».
Вясна
Artykuł Другі дзень чарговага суда над Гундарам pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.