„Спадзяемся, што ў 2023 годзе вайна закончыцца”
Бачна, што баявыя дзеянні вельмі зацягнуліся, - адзначаюць жыхары Украіны.
Artykuł „Спадзяемся, што ў 2023 годзе вайна закончыцца” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Бачна, што баявыя дзеянні вельмі зацягнуліся. Але мы ўсе спадзяемся, што вайна будзе трываць яшчэ не больш чым год.
У людзей адчуваецца стомленасць, – пра гэта распавяла беларуска Ліза Зарыцкая, якая жыве ў Кіеве:
– Я даўно не раблю прагнозы. Аднак я сачу за навінамі і спадзяюся, што гэта закончыцца хаця б ў бліжэйшы год. Хаця б. Калі б вайна закончыцца да 2024-га – гэта было б добра. Надзеі, што яна закончыцца ў гэтым месяцы, або ў наступным, гэтага не бачна. Вось я адпачынак узяла, каб добра адпачыць, пасядзець і нічога не рабіць. Таму што вельмі складана, было год без адпачынку.
Ліза Зарыцкая дадала, што ў цэлым да сітуацыя ў бытавым плане ва Украіне ўжо ўсе прыстасаваліся. Роўна так жа звыкліся і да рэгулярных прылётаў ракет.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł „Спадзяемся, што ў 2023 годзе вайна закончыцца” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.