Гаварыце праўду. Усё можа быць скарыстана супраць вас
![Гаварыце праўду. Усё можа быць скарыстана супраць вас](https://gdb.rferl.org/F2BD3D1F-FE1A-441F-9C95-483520E426ED_w800_h450.jpg)
Нягледзячы на разважлівыя тлумачэньні экспэртамі прычынаў, якія выклікалі хвалю арыштаў на ўсім абшары беларускай апазыцыі, застаецца пэўнае пачуцьцё няўцямнасьці. Тлумачэньні апэлююць да вялізных геапалітычных канструкцыяў, што выразна кантрастуе з «камэрнасьцю», тутэйшасьцю акцыяў. Выглядае ўсё неяк ненатуральна й таму пагрозьліва — быццам цунамі на балоце.