У Нямеччыне судзяць лекара, якога абвінавачваюць у забойстве 15 пацыентаў і падпалах іхных дамоў
У Бэрліне пачаўся судовы працэс над лекарам, якога абвінавачваюць у наўмысным забойстве 15 пацыентаў. Паводле абвінавачаньня, ён ня толькі забіваў сваіх пацыентаў «сьмяротным кактэйлем» з прэпаратаў, але і падпальваў дамы некаторых зь іх.