У Казахстане паліцыя затрымала дзясяткі апазыцыянэраў
Затрыманьні адбыліся ў камэрцыйнай сталіцы Казахстана Алматы і як мінімум у чатырох гарадах.
У Казахстане 6 чэрвеня ўступіў у сілу больш лібэральны закон аб дэманстрацыях, чым раней. Ён не патрабуе папярэдняга дазволу, дастаткова, каб арганізатары апавясьцілі ўлады за 5 дзён да заплянаванай акцыі.
Праваабаронцы крытыкуюць прэзыдэнта Касіма-Джомарта Такаева за тое, што ён не выказваў павагі да правоў чалавека пасьля афіцыйнай адстаўкі Нурсултана Назарбаева, які сышоў з пасады ў 2019 годзе пасьля 30 гадоў кіраваньня.
Казахстан, багатая нафтай краіна з насельніцтвам каля 19 мільёнаў чалавек, моцна пацярпеў ад падзеньня коштаў на сыравіну і наступстваў пандэміі каранавірусу. Больш за 4 мільёны чалавек страцілі крыніцы прыбытку падчас двухмесячнага карантыну.