Зь сіняком пад вокам і перабінтаванай рукой. Пачаўся суд над Сьцяпанам Латыпавым, якога затрымалі на «плошчы Перамен»
![Зь сіняком пад вокам і перабінтаванай рукой. Пачаўся суд над Сьцяпанам Латыпавым, якога затрымалі на «плошчы Перамен»](https://gdb.rferl.org/9ebc5d5a-57d7-4c90-adb1-0ebddd85730b_cx0_cy6_cw0_w800_h450.jpg)
1 чэрвеня ў судзе Савецкага раёну пачаўся працэс над палітвязьнем Сьцяпанам Латыпавым. Ён быў затрыманы 15 верасьня 2020 году ва ўласным двары — абараняў мурал з выявай «дыджэяў перамен» на скрыжаваньні вуліцы Чарвякова і Сморгаўскага тракта.