Добавить новость
World News

Новости сегодня на DirectAdvert

Новости сегодня от Adwile

Агляд прэсы: золата нацый

Які парадак дня Кітая ў Беларусі? Зніжэнне ПДВ напэўна прытармозіць інфляцыю ў Польшчы. У Германіі вынесены пажыццёвы прысуд сірыйскаму кату. Каралева дацкая як гарант стабільнасці. Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы даведаемся ў аглядзе Вольгі Сямашкі.

«На працягу некалькіх гадоў Кітай павялічвае сваю эканамічную і палітычную прысутнасць ва Усходняй Еўропе, а таксама ў былых савецкіх рэспубліках Цэнтральнай Азіі. Але ў Беларусі, нягледзячы на рыторыку пра вялікае сяброўства, уплыў Пекіна застаецца даволі абмежаваным», – адзначае еўрапейскае выданне Global Comment.

Выданне падкрэслівае, што як толькі Захад увёў санкцыі супраць Беларусі ў 2020 і 2021 гадах пасля разгону дэманстрацый і арышту вядомых дысідэнтаў, усходнееўрапейскі народ апынуўся ў моцнай залежнасці ад Расеі. Перад спрэчнымі прэзідэнцкімі выбарамі Лукашэнка імкнуўся пашырыць сваю «шматвектарную» знешнюю палітыку.

«Ён не толькі працаваў над паляпшэннем адносін з Еўразвязам і ЗША, але і меў на мэце прыцягнуць кітайскія інвестыцыі. З пункту гледжання Кітая, такія абставіны былі ідэальнымі для рэалізацыі яго супярэчлівай ініцыятывы «Пояс і шлях». Аднак новая рэальнасць стварыла больш складаныя ўмовы для планаў Кітая ў Беларусі. Адсутнасць структурных рэформаў, эканоміка савецкага ўзору перашкаджаюць большаму прытоку кітайскіх інвестыцый. У верасні 2021 года Беларусь узяла чарговы кітайскі крэдыт у памеры 19,55 млн долараў на рэканструкцыю ліній электраперадачы Стоўбцы — Баранавічы, аднак гэта кропля ў параўнанні з тымі сумамі, якія Беларусь бярэ ад Расеі.

Адносіны паміж Кітаем і Беларуссю носяць найперш палітычны характар, але ў пэўнай ступені яны таксама з’яўляюцца крыніцай балансавання супраць усё большай залежнасці Менска ад Расеі. На гэты момант эканамічныя інтарэсы Кітая і Расеі ў Беларусі не супадаюць. Бо ў новай рэальнасці халоднай вайны ўсе дарогі на Менск вядуць праз Маскву», – падкрэслівае еўрапейскае выданне.

З прычыны высокай інфляцыі ўрады многіх еўрапейскіх краін спрабуюць стрымаць рост коштаў хаця б на тавары першай неабходнасці. Якая стратэгія акажацца правільнай? На старонках еўрапейскай прэсы вядуцца ажыўленыя дэбаты.

Урад Польшчы часова знізіў ПДВ на прадукты харчавання. Левая газета Krytyka Polityczna, якая звычайна не скупіцца на крытыку ў адрас уладаў, на гэты раз публікуе станоўчы каментар:

«Пры звычайных абставінах было б легкадумнасцю паніжаць ПДВ ва ўмовах высокай інфляцыі, паколькі гэта толькі падагравала б попыт, і ў выніку прывяло да далейшага росту інфляцыі. Аднак цяперашняя інфляцыя тлумачыцца найперш перабоямі ў галіне прапановы, а яны, як хочацца спадзявацца, павінны сёлета знікнуць. У існуючай сітуацыі важна знізіць інфляцыйныя чаканні, якія сёння ў Польшчы вельмі высокія. Зніжэнне ўскосных падаткаў, а разам з імі і коштаў, прывядзе не столькі да стымулявання попыту, колькі акажа жаданае ўздзеянне на інфляцыю», – паведамляе польскае выданне.

У нямецкім горадзе Кобленц завяршыўся першы ў свеце крымінальны працэс па абвінавачанні ў катаваннях з боку прадстаўнікоў сірыйскага рэжыму. Абвінавачаны Анвар Р., пад кіраўніцтвам якога праводзіліся допыты ў адной з турмаў Дамаска, прызнаны вінаватым у злачынствах супраць чалавечнасці і прысуджаны да пажыццёвага зняволення. На яго сумленні – сістэматычныя катаванні як мінімум чатырох тысяч чалавек. Еўрапейская прэса вітае рашэнне суда, але адзначае, што чакаецца яшчэ большая праца.

«Кобленц пераймае эстафету там, дзе нічога не змагла зрабіць Гаага», – адзначае італьянская газета La Stampa.

«Па ідэі, працэс па абвінавачванні ў вайсковых злачынствах і злачынствах супраць чалавечнасці павінен быў бы праходзіць у Міжнародным крымінальным судзе ў Гаазе. Але ўжо ў 2014 годзе вета з боку Кітая і Расеі заблакіравалі першую спробу Савета Бяспекі ААН расследаваць ваенныя злачынствы ў Сірыі пры прыцягненні суда ў Гаазе. Згодна з Канвенцыяй ААН супраць катаванняў ад 1984 года і прынцыпам, уведзеным у міжнароднае крымінальнае права ў 2002 годзе, пэўныя катэгорыі цяжкіх злачынстваў могуць пераследавацца незалежна ад грамадзянства злачынцаў і ахвяр, у тым ліку і ў рамках нацыянальнай юрысдыкцыі той ці іншай краіны», – піша італьянскае выданне.

У пятніцу дацкая каралева Маргрэтэ II адзначыла юбілей: пяцідзесяцігоддзе знаходжання на троне. Яна атрымала ў спадчыну карону свайго памерлага бацькі, караля Фрэдэрыка IX-га. Маргрэтэ была каранавана 14 студзеня 1972 года, і тым самым стала першай жанчынай на чале дацкай манархіі за гэтыя 500 гадоў. Прэса віншуе юбілярку і піша аб тым, чаму датчане так любяць сваю каралеву.

«Каралева – важны складнік дацкай самасвядомасці і нацыянальнай ідэнтычнасці», – падкрэслівае мясцовая газета Jyllands-Posten.

«На працягу многіх гадоў яна кіравалася тым, што павінна найперш служыць краіне і людзям. Дзякуючы сваёй шырокай папулярнасці яна магла дазволіць сабе час ад часу зрабіць заўвагу грамадству, напрыклад, падчас лакдаўну ў сакавіку 2020 года, калі яна назвала «бяздумнымі» і «безразважнымі» дзеянні тых, хто насуперак усім забаронам ладзіў вечарынкі. Анахранізм гэта ці не, але ў наш неспакойны і бязглузды час каралеўскі дом увасабляе сабой пераемнасць і глыбіню. Ён сімвалізуе сабою гістарычныя карані, якія з’яўляюцца важнай часткай нацыянальнай ідэнтычнасці. Ніхто не ведае, ці будзе так заўсёды, але тым, што зараз гэта менавіта так, мы абавязаны каралеве Маргрэце. Віншуем каралеву, а разам з ёй і ўсю Данію!», – піша дацкае выданне.

Агляд сусветнай прэсы падрыхтавала Вольга Сямашка

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media









103news.com — быстрее, чем Я..., самые свежие и актуальные новости Вашего города — каждый день, каждый час с ежеминутным обновлением! Мгновенная публикация на языке оригинала, без модерации и без купюр в разделе Пользователи сайта 103news.com.

Как добавить свои новости в наши трансляции? Очень просто. Достаточно отправить заявку на наш электронный адрес mail@29ru.net с указанием адреса Вашей ленты новостей в формате RSS или подать заявку на включение Вашего сайта в наш каталог через форму. После модерации заявки в течении 24 часов Ваша лента новостей начнёт транслироваться в разделе Вашего города. Все новости в нашей ленте новостей отсортированы поминутно по времени публикации, которое указано напротив каждой новости справа также как и прямая ссылка на источник информации. Если у Вас есть интересные фото Вашего города или других населённых пунктов Вашего региона мы также готовы опубликовать их в разделе Вашего города в нашем каталоге региональных сайтов, который на сегодняшний день является самым большим региональным ресурсом, охватывающим все города не только России и Украины, но ещё и Белоруссии и Абхазии. Прислать фото можно здесь. Оперативно разместить свою новость в Вашем городе можно самостоятельно через форму.

Другие популярные новости дня сегодня


Новости 24/7 Все города России



Топ 10 новостей последнего часа



Rss.plus


Новости России







Rss.plus
Moscow.media


103news.comмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "103 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

103news.com — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.

Музыкальные новости




Спорт в России и мире



Новости Крыма на Sevpoisk.ru




Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России