Беларуса з падробленымі правамі затрымалі на літоўска-польскай мяжы
У Літве затрымалі грамадзяніна Беларусі, які прад’явіў памежнікам падробленае пасведчанне кіроўцы.
Фота: vsat.lrv.lt
У сераду памежнікі спынілі аўтамабіль Kia Rio на польскіх нумарах, які заязджаў з Польшчы ў Літву.
36-гадовы грамадзянін Беларусі прад’явіў пашпарт і правы. Па некаторых прыкметах памежнікі западозрылі, што правы былі падробленымі.
Фота: vsat.lrv.lt
Пачата дасудовае расследаванне. Беларуса пакінулі ў пункце пропуску „Кальварыя” да абрання меры стрымання.
Artykuł Беларуса з падробленымі правамі затрымалі на літоўска-польскай мяжы pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.