Добавить новость
World News

Новости сегодня на DirectAdvert

Новости сегодня от Adwile

Агляд прэсы: Адкрыць вочы

Расейскія найміты Вагнера з’явіліся ў Беларусі ў якасці трэнераў войскаў. Саміт НАТА ў Вільні: якія вынікі? Чатырнаццатае ліпеня: што адбываецца з Францыяй? Скандал сацыяльнай абароны ў Румыніі. Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы даведаемся ў аглядзе Вольгі Сямашкі.

«Міністэрства абароны Беларусі апублікавала ў пятніцу ў Telegram відэа, на якім было бачна, як салдаты тэрытарыяльнай абароны атрымліваюць інструкцыі ад інструктараў ПВК «Вагнэр» у лагеры пад Асіповічамі, прыкладна ў 100 кіламетрах (62 мілі) на паўднёвы ўсход ад сталіцы Менска. Іх уніформа савецкага ўзору кантраставала з сучасным баявым парадкам наймітаў Вагнера», – піша амерыканскае выданне Bloomberg.
«А вось дакладнае месцазнаходжанне Прыгожына застаецца няясным.

Апошні раз лідар Вагнера быў заўважаны ў мінулую суботу, калі пакідаў горад Растоў-на-Доне на поўдні Расеі, пасля раптоўнага спынення маршу сваіх войскаў на Маскву. У панядзелак ён выпусціў гукавое паведамленне, у якім тлумачыў сваё рашэнне вярнуць войскі назад. Лукашэнка паведаміў, што кіраўнік ПВК „Вагнер” прыбыў у Беларусь у аўторак. У той час як няма відэа ці фатаграфій, якія б паказвалі Прыгожына ў Беларусі, спадарожнікавыя здымкі авіябазы пад Мінскам паказалі два самалёты, звязаныя з Прыгожыным, якія прызямліліся там у аўторак раніцай», – адзначае амерыканскае выданне.

У Вільні краіны НАТА не ўзгаднілі канкрэтны сцэнар уступлення Украіны ў шэрагі альянсу, аднак дамовіліся аб усебаковай яе падтрымцы. Гарантыяй выступяць як новаствораная Рада Украіна-НАТА, так і двухбаковыя пагадненні з краінамі Вялікай сямёркі. «Краіны НАТА проста абавязаныя рэалізаваць свае абяцанні», – заклікае амстэрдамская газета NRC.

«Цяпер важна тое, каб яны не забыліся пра прыгожыя словы, вымаўленыя на саміце, калі раптам справа пойдзе не па плане і давядзецца прымаць дарагія рашэнні. На еўрапейскіх краінах ляжыць асаблівая адказнасць: бо гаворка ідзе аб іх уласнай абароне, а акрамя таго, праз тры чвэрці стагоддзя пасля заканчэння Другой сусветнай вайны час ужо перастаць перакладаць усю адказнасць на ЗША. НАТА карыстаецца папулярнасцю ў Вашынгтоне, але падчас прэзідэнцтва Трамп Еўропа ўжо зразумела, што амерыканская падтрымка – зусім не нешт,а якое самой сабой разумеецца, і калі Кітай запатрабуе да сябе больш увагі, то Еўропа можа апынуцца загнанай у кут. Нельга дапусціць, каб пасля пуцінскага ўварвання ў Еўропу хто-небудзь зноў мог бы заспець яе знянацку», – піша нідэрландскае выданне.

14-га ліпеня, у Францыі адзначалася нацыянальнае свята – Дзень узяцця Бастыліі. Уражанні ад пратэстаў і беспарадкаў пасля гібелі 17-гадовага падлетка яшчэ свежыя, а прэзідэнт Макрон адмаўляецца ад заяўленага тэлеінтэрв’ю і прымае ў сябе прэм’ер-міністра Індыі Нарэндру Модзі. Італьянская газета Corriere del Ticino лічыць, што самае горшае ўжо прайшло.

«Хваля гвалту ў Францыі схлынула, у тым ліку дзякуючы 45 тысячам паліцыянтаў, якіх прэзідэнт Эманюэль Макрон пакінуў на дзяжурстве, калі абмінуў пік беспарадкаў. Заставалася толькі чакаць 14 ліпеня, дня нацыянальнага свята, каб аб’явіць аб тым, што небяспека абмінула. На сённяшні дзень паўстанне ўжо не мае той крытычнай масы, якая магла б перарасці ў нешта горшае. Можна сказаць, што гэта быў вялізны ўсплёск гвалту дзеля гвалту. У адрозненне ад грамадзян, якія выйшлі на вуліцы ў студзені і сакавіку гэтага года супраць пенсійнай рэформы, на гэты раз у бунтаўшчыкоў не было ніякіх палітычных патрабаванняў. Яны проста хацелі разбураць, падпальваць і рабаваць», – канстатуе швейцарскае выданне.

Румынскія ўлады ўжо правялі праверкі ў больш чым тысячы дамоў састарэлых пасля таго, як было выяўлена, што з жыхарамі трох устаноў, мяркуючы па ўсім, жорстка абыходзіліся і эксплуатавалі, а таксама марылі голадам. Амаль 40 устаноў былі поўнасцю або часова закрыты, вінаватыя затрыманы, а міністр працы Марыюс Будэй, які адказвае за сацыяльную сферу, падаў у адстаўку. «Калі б суседзі не маўчалі, пра гэтую сітуацыю стала б вядома значна раней», – піша румынскі партал Spotmedia.

«Апроч неверагоднай жорсткасці злачынцаў, гэты выпадак пралівае святло і на іншыя жахлівыя бакі нашага грамадства. Міма гэтых дамоў кожны дзень праходзілі людзі, у дамоў састарэлых ёсць суседзі, і гэтыя дамы не стаяць пасярод лесу або ў полі. Нехта з суседзяў цяпер расказвае на камеру пра тое, што бачыў ля варот старых, якія просяць каля мінакоў кавалак хлеба; яны былі брудныя, а некаторыя былі галышом – нават у зімовы час. Жах рабіўся ва ўсіх на вачах, а не толькі за зачыненымі дзвярыма. Але колькі відавочцаў выклікалі паліцыю?», – задаецца нязручным пытаннем румынскае выданне.

Агляд сусветнай прэсы падрыхтавала Вольга Сямашка.

Беларускае Радыё Рацыя

Artykuł Агляд прэсы: Адкрыць вочы pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media









103news.com — быстрее, чем Я..., самые свежие и актуальные новости Вашего города — каждый день, каждый час с ежеминутным обновлением! Мгновенная публикация на языке оригинала, без модерации и без купюр в разделе Пользователи сайта 103news.com.

Как добавить свои новости в наши трансляции? Очень просто. Достаточно отправить заявку на наш электронный адрес mail@29ru.net с указанием адреса Вашей ленты новостей в формате RSS или подать заявку на включение Вашего сайта в наш каталог через форму. После модерации заявки в течении 24 часов Ваша лента новостей начнёт транслироваться в разделе Вашего города. Все новости в нашей ленте новостей отсортированы поминутно по времени публикации, которое указано напротив каждой новости справа также как и прямая ссылка на источник информации. Если у Вас есть интересные фото Вашего города или других населённых пунктов Вашего региона мы также готовы опубликовать их в разделе Вашего города в нашем каталоге региональных сайтов, который на сегодняшний день является самым большим региональным ресурсом, охватывающим все города не только России и Украины, но ещё и Белоруссии и Абхазии. Прислать фото можно здесь. Оперативно разместить свою новость в Вашем городе можно самостоятельно через форму.

Другие популярные новости дня сегодня


Новости 24/7 Все города России



Топ 10 новостей последнего часа



Rss.plus


Новости России







Rss.plus
Moscow.media


103news.comмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "103 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

103news.com — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.

Музыкальные новости




Спорт в России и мире



Новости Крыма на Sevpoisk.ru




Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России