Другі дзень фестывалю абуджаных Tutaka
Другі дзень фестывалю абуджаных Tutaka у самым разгары. Зараз увага гасцей накіравана на майстар-класы і спартыўныя гульні. Выдатнае надвор’е толькі спрыяе настрою ўдзельнікаў свята.
На фестывалі абуджаных Tutaka малады мастак Яраслаў Кірвель прапаноўвае стыкеры, паштоўкі і партрэты ўласнага вырабу. Больш за ўсё Яраславу падабаецца маляваць беларускіх класікаў — Янку Купалу, Якуба Коласа, Уладзіміра Караткевіча.
– Я прапаноўваю сваю прадукцыю. Гэта стыкеры майго ўласнага праектавання: Янка Купала, Якуб Колас, Уладзімір Караткевіч, Янка Купала ў сілуэце Беларусі з цытатай свайго верша “Хто ты гэткі? Свой, тутэйшы”.
Я з’яўляюся маладым мастаком, вучуся ў Варшаўскай акадэміі мастацтваў. У вузкіх колах ужо вядомы, як чалавек, які намаляваў усіх беларусаў, з натуры між іншым. У іх склад уваходзяць такія людзі, як Зянон Пазняк, Святлана Ціханоўская, Лявон Вольскі, Аляксандр Памідораў ды іншыя.
Набыць стыкеры з тварамі любімых пісьменнікаў можна ў Беларускім моладзевым хабе ў Варшаве.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Другі дзень фестывалю абуджаных Tutaka pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.