Добавить новость
World News



Новости сегодня на DirectAdvert

Новости сегодня от Adwile

Руплівы даследнік беларускай мовы

У гісторыю беларускай філалогіі і культуры навечна ўпісана імя руплівага даследніка роднага слова, знакамітага вучонага і пісьменніка Фёдара Янкоўскага (1918-1989). 21 верасня яму спаўняецца 105 гадоў з дня нараджэння.

Нарадзіўся Фёдар Янкоўскі ў вёсцы Клетнае на Магілёўшчыне. Скончыў Рагачоўскі педагагічны тэхнікум. Працаваў школьным настаўнікам і адначасова завочна вучыўся ў Менскім настаўніцкім інстытуце. Зведаў жахі дзвюх войнаў. З савецка-фінляндскай вайны вярнуўся інвалідам. Падчас Другой сусветнай вайны страціў жонку і маленькую дачку, якіх спалілі фашысты. Быў партызанам-разведчыкам, узначальваў разведку атрада “Грозны”, які дзейнічаў паблізу Менска, і таксама быў цяжка паранены.

У пасляваенныя гады Фёдар Янкоўскі скончыў Гарадзенскі педінстытут імя Янкі Купалы, потым аспірантуру пры Менскім педінстытуце імя М. Горкага. З гэтым інстытутам былі звязаны 36 год яго працоўнага жыцця. Тут у 1953 годзё ён пачаў сваю дзейнасць як выкладчык беларускай мовы, у 1956–1982 гадах узначальваў кафедру беларускага мовазнаўства, якая пры Фёдары Янкоўскім стала адным з вядучых навуковых цэнтраў філалогіі ў рэспубліцы. На пасадзе прафесара ён працягваў працаваць на кафедры да апошніх дзён жыцця. Кіраваў падрыхтоўкай маладых спецыялістаў, вучоных, быў членам некалькіх спецыялізаваных саветаў па абароне доктарскіх і кандыдацкіх дысертацый. Шмат гадоў Фёдар Янкоўскі ўзначальваў Рэспубліканскае метадычнае аб’яднанне лінгвістаў-беларусаведаў, быў членам Рэспубліканскага камітэта славістаў, старшынёй лінгвістычнай секцыі навукова-метадычнага савета Міністэрства асветы Беларусі.

Круг навуковых інтарэсаў Фёдара Янкоўскага быў шырокім і шматгранным. У творчай спадчыне вучонага каля трохсот прац: манаграфіі, слоўнікі, дапаможнікі, падручнікі, артыкулы па беларускім і агульным мовазнаўстве, культуры мовы, але ў большасці публікацый сваю ўвагу ён аддаваў вывучэнню скарбаў народнай мовы. Родным глускім гаворкам была прысвечана кандыдацкая дысертацыя Фёдара Янкоўскага і тры выпускі “Дыялектнага слоўніка” (1959, 1960, 1970), матэрыял якіх быў зафіксаваны таксама ў Глускім раёне.

Вучоны вельмі любіў і цаніў народную прыказку, трапнае народнае выслоўе. У 1957 годзе выйшаў складзены Фёдарам Янкоўскім зборнік “Беларускія народныя прыказкі, прымаўкі”, які ўключаў пяць тысяч гэтых устойлівых моўных адзінак. Зборнік быў станоўча прыняты грамадскасцю і ў 1962 годзе выйшаў другім выданнем пад назвай “Беларускія прыказкі, прымаўкі і фразеалагізмы”, прычым колькасць прыказак, прымавак, устойлівых народных параўнанняў і фразеалагізмаў у ім была даведзена да васьмі тысяч. Апошняе, чацвёртае, выданне гэтага зборніка выйшла ў свет у 2004 годзе.

Цікавіла даследчыка і праблема афарыстычнасці слова. У 1960 годзе ён выдаў кнігу “Крылатыя словы і афарызмы: з беларускіх літаратурных крыніц”. Гэта была першая ў беларускім мовазнаўстве спроба навуковага асэнсавання ролі крылатых слоў і выслоўяў у сучаснай беларускай літаратурнай мове. Шэраг артыкулаў вучоны прысвяціў афарызмам Якуба Коласа, Янкі Брыля, Ядвігіна Ш., Алаізы Пашкевіч (Цёткі).

Важнай падзеяй у беларускім мовазнаўстве стаў выхад тлумачальнага слоўніка беларускай народнай фразеалогіі “Беларуская фразеалогія. Фразеалагізмы, іх значэнне і ўжыванне” (1968), пра які вучоны-славіст Карл Гутшміт сказаў, што гэта праца адзіная ў сваім родзе ў славістыцы.

Акрамя збірання і публікацыі фразеалагічных багаццяў роднай мовы, Фёдар Янкоўскі займаўся і тэарэтычнай распрацоўкай гэтых моўных адзінак. Ёй прысвечаны яго доктарская дысертацыя, а таксама навуковыя працы “Роднае слова” (1967, 1972), “Беларуская мова” (1978), “Беларуская фразеалогія” (1968, 1981), “Сучасная беларуская мова” (1984). Гэтыя працы вызначаюцца глыбінёй даследавання, багаццем і надзейнасцю ілюстрацыйнага матэрыялу. Яны атрымалі высокую ацэнку вучоных-філолагаў і пісьменнікаў.

Значнае месца сярод даследаванняў Фёдара Янкоўскага займалі працы, прысвечаныя пытанням нармалізацыі і культуры беларускай літаратурнай мовы. Чатыры разы перавыдавалася (з некаторымі папраўкамі, удакладненнямі і дапаўненнямі) яго кніга “Беларускае літаратурнае вымаўленне” (1960, 1966, 1970, 1976). Клопатам пра правільнае ўжыванне слоў, іх літаратурнае вымаўленне прасякнуты працы “Пытанні культуры мовы” (1961) і “Вусная мова і выразнае чытанне” (1962).

Вялікую ўвагу надаваў Фёдар Янкоўскі стварэнню вучэбных дапаможнікаў. Асабліва цікавым і каштоўным з’яўляецца падрыхтаваны ім дапаможнік для студэнтаў “Гістарычная граматыка беларускай мовы”, які таксама вытрымаў некалькі выданняў (1974, 1983, 1989). Гэта быў глыбока навуковы і разам з тым даступны для студэнтаў падручнік. Высока ацэньваліся і дапаможнікі, у якіх Фёдар Янкоўскі выступаў як сааўтар і рэдактар.

З імем вучонага звязаны і такі аспект лінгвістыкі, як аналіз мовы мастацкага твора. Створаная ім беларуская лінгвістычная школа праводзіла даследаванні па тэме “Слова, фразеалагізм, словазлучэнне ў кантэксце”. Пад такой назвай ці па такой тэме, пачынаючы з 1975 г., выходзілі зборнікі навуковых артыкулаў, нязменным кіраўніком і рэдактарам якіх быў Фёдар Янкоўскі.

Сведчаннем яшчэ адной грані таленту гэтага чалавека з’яўляюцца яго зборнікі мастацкай прозы, якія вучоны пачаў друкаваць ужо ў сталым узросце. Апавяданні-мініяцюры Фёдара Янкоўскага пачалі з’яўляцца на старонках перыядычных выданняў з 1973 года. Пазней гэтыя апавяданні-мініяцюры склалі зборнікі “Абразкі” (1975), “І за гарою пакланюся” (1982), “Радасць і боль” (1984), “З нялёгкіх дарог” (1988). У іх пісьменнік апавядае пра сваё дзяцінства, ваенныя гады, сучаснае жыццё, сустрэчы з цікавымі людзьмі. Проза Фёдара Янкоўскага з’явілася арганічным працягам яго філалагічнай дзейнасці і цудоўна адлюстроўвала, як тонка ведаў і адчуваў родную мову пісьменнік. Апавяданні-мініяцюры, у якіх ён расказвае пра пачутыя цікавыя словы і выразы, склалі кнігу “Само слова гаворыць” (1986), вельмі высока ацэненую спецыялістамі і пісьменнікамі.

Беларускае Радыё Рацыя

Artykuł Руплівы даследнік беларускай мовы pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media









103news.com — быстрее, чем Я..., самые свежие и актуальные новости Вашего города — каждый день, каждый час с ежеминутным обновлением! Мгновенная публикация на языке оригинала, без модерации и без купюр в разделе Пользователи сайта 103news.com.

Как добавить свои новости в наши трансляции? Очень просто. Достаточно отправить заявку на наш электронный адрес mail@29ru.net с указанием адреса Вашей ленты новостей в формате RSS или подать заявку на включение Вашего сайта в наш каталог через форму. После модерации заявки в течении 24 часов Ваша лента новостей начнёт транслироваться в разделе Вашего города. Все новости в нашей ленте новостей отсортированы поминутно по времени публикации, которое указано напротив каждой новости справа также как и прямая ссылка на источник информации. Если у Вас есть интересные фото Вашего города или других населённых пунктов Вашего региона мы также готовы опубликовать их в разделе Вашего города в нашем каталоге региональных сайтов, который на сегодняшний день является самым большим региональным ресурсом, охватывающим все города не только России и Украины, но ещё и Белоруссии и Абхазии. Прислать фото можно здесь. Оперативно разместить свою новость в Вашем городе можно самостоятельно через форму.

Другие популярные новости дня сегодня


Новости 24/7 Все города России



Топ 10 новостей последнего часа



Rss.plus


Новости России







Rss.plus
Moscow.media


103news.comмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "103 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

103news.com — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.

Музыкальные новости




Спорт в России и мире



Новости Крыма на Sevpoisk.ru




Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России