Анонс перадачы „Мы бачым”: Яўген Дудкін
Дзень Нацыянальнай Незалежнасці адзначаецца ў Польшчы 11 лістапада. Сёлета Польшча адзначыць 105 угодкі заваявання незалежнасці сваёй дзяржавы.
Галоўная заслуга ў заваяванні незалежнасці належыць беларусу Юзэфу Пілсудскаму, які змог аб´яднаць польскую нацыю ў спрыяльны для перамогі момант, кажа гісторык, кіраўнік суполкі партыі БХД у Варшаве Яўген Дудкін:
– Галоўнай прычынай паражэнняў паўстанняў Каліноўскага і Касцюшкі была адсутнасць дамовы паміж вярхамі і нізамі. Я ўпэўнены, што перамога менавіта паўстанняў у Польшчы ў 1918 і 1919 гадах паказала, што палякі аб’ядналіся незалежна ад сацыяльнага статусу – будзь то сяляне альбо арыстакраты.
СБольш даведацца аб гісторыі заваявання Польшчай незалежнасці і чаму гэтага не дамагліся беларусы можна паслухаць у публіцыстычнай перадачы «Мы бачым» на вольных хвалях Беларускага Радыё Рацыя ў 21 гадзіну 30 хвілін па беларускім часе, па польскім – на 2 гадзіны раней.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Анонс перадачы „Мы бачым”: Яўген Дудкін pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.