За каментары ў інтэрнэце затрымалі зваршчыка
На відэа сілавікоў мужчына быў у кайданках. Ён кажа, што быў падпісаны на «дэструктыўныя тг-каналы» і наведваў «сайты… ненармальныя», «пакідаў там негатыўныя каментары». На скрыншотах можна пабачыць каментары з абурэннем сітуацыяй у Беларусі, дзе працягваюцца рэпрэсіі, і вайной, якую Расея вядзе супраць Украіны.
Сілавікі прымусілі зваршчыка назваць свой заробак. Па іх логіцы, ён мусіў быць ім задаволены і нічога не пісаць у інтэрнэце («зваршчык, якому б не перашкаджала заварыць сабе доступ у інтэрнэт») пішуць сілавікі.