«Са мной ці безь мяне – яна б ваявала». Гісторыя каханьня беларускі Марыі Зайцавай і ейнай дзяўчыны ўкраінкі Ані
Пра пазыўны, схаваныя стасункі і пачуцьцё страты. У размове з Свабодай украінка Анна Ганчарова расказвае пра сваю гісторыю каханьня зь беларускай добраахвотніцай Марыяй Зайцавай, якая загінула сёлета пад Пакроўскам.
«Яна мне спадабалася зь першага позірку»Анна Ганчарова (так запісанае ейнае імя ва ўкраінскім пашпарце і так дзяўчына просіць сябе называць у публікацыі) расказвае, што паходзіць з Адэскай вобласьці. Зараз ёй 20 гадоў. Калі пачалося поўнамаштабнае ўварваньне Расеі ва Ўкраіну,...