Журналісты Радыё Свабода выявілі імя расейскага «Доктара Зло», які катаваў украінскіх палонных
Журналісты расьсьледнага праекту Ўкраінскай службы Радыё Свабода «Схемы» апыталі 150 былых палонных і вызначылі асобу лекара, які катаваў украінскіх ваеннапалонных у папраўчай калёніі № 10 у Мардовіі. Гэта 34-гадовы Ільля Сарокін, супрацоўнік мэдычна-санітарнай часткі № 13, якая абслугоўвае калёнію.
Калёнія № 10 у Мардовіі (аўтаномія ў складзе Расеі) — гэта ўстанова асаблівага рэжыму з строгім кантролем і поўнай ізаляцыяй зьняволеных. Зьняволеныя, вызваленыя з палону паводле абмену,...