«Важна дабівацца вызваленьня ўсіх». Што Бяляцкі, Калесьнікава, Бабарыка і Золатава сказалі пасьля вызваленьня
Сярод вызваленых сёньня зь беларускіх турмаў 123 палітычных зьняволеных былі і вядомыя на ўвесь сьвет праваабаронца Алесь Бяляцкі, апанэнт Аляксандра Лукашэнкі ў выбарчай кампаніі 2020 году Віктар Бабарыка, адна з сымбалеў пратэстаў пяцігадовай даўніны Марыя Калесьнікава і галоўная рэдактарка самага папулярнага калісьці беларускага парталу Tut.by Марына Золатава. Вось што яны сказалі адразу пасьля вывазу зь Беларусі.
Алесь Бяляцкі: «Мне раілі прасіць памілаваньне, але я гэтага не...