Калі Расея хоча заставацца ў добрых стасунках з ЗША, навошта дапамагаць Ірану атакаваць амэрыканскія войскі?
Праз два дні пасьля таго, як ЗША і Ізраіль пачалі маштабную паветраную кампанію супраць Ірану, амбасада ЗША ў Эр-Рыядзе, што месьціцца за 400 кілямэтраў ад Пэрсыдзкай затокі, была атакаваная двума іранскімі бесьпілётнікамі. Паводле Міністэрства абароны Саудаўскай Арабіі і самой амбасады, у выніку нападу ніхто не пацярпеў, а ў будынку ўзьнік «абмежаваны пажар» і нанесеная «нязначная матэрыяльная шкода».
Больш значнай была відавочная мэта: офіс ЦРУ ў Саудаўскай Арабіі. З пачатку вайны 28...