У Горадні асудзілі жанчыну за распальваньне нацыянальнай варожасьці
![У Горадні асудзілі жанчыну за распальваньне нацыянальнай варожасьці](https://gdb.rferl.org/F906DBAD-CC5B-476B-885D-80834D6ED5E8_w800_h450.jpg)
Суд Ленінскага раёну Горадні прысудзіў жанчыне 3,5 гады абмежаваньня волі за тое, што яна распаўсюджвала ў сацсетках відэаролікі, якія прапагандуюць гвалт, фашызм і распальваюць нацыянальную варожасьць.