ААН разгледзіць прапанову даслаць ва Ўкраіну міратворцаў са Швэцыі, Бразыліі і Беларусі
![ААН разгледзіць прапанову даслаць ва Ўкраіну міратворцаў са Швэцыі, Бразыліі і Беларусі](https://gdb.rferl.org/E0C1CC66-06C7-4CF4-8A65-6C5BC1569330_w800_h450.jpg)
Як паведамляе Reuters, краінам «нармандзкай чацьвёркі» (Нямеччына, Расея, Украіна і Францыя), а таксама ААН будзе прадстаўленая справаздача, у якой прапануецца даслаць ва ўсходнюю Ўкраіну вайсковы кантынгент у 20 тысячаў вайскоўцаў з краінаў, якія не зʼяўляюцца чальцамі НАТА, прынамсі, са Швэцыі, Бразыліі і Беларусі, і 4000 паліцэйскіх для таго, каб дапамагчы ўрэгуляваць крызіс ва Украіне.