На аднаго з абаронцаў Курапатаў завялі крымінальную справу
![На аднаго з абаронцаў Курапатаў завялі крымінальную справу](https://gdb.rferl.org/74715517-155B-430A-A476-F54D2F4CA017_cx0_cy7_cw0_w800_h450.jpg)
Супраць аднаго з удзельнікаў пратэстаў супраць рэстарану ў Курапатах Мікіты Найдзён заведзеная крымінальная справа. Як паведаміў лідэр грамадзкай арганізацыі «Альтэрнатыва» Алег Корбан, яму інкрымінуюць «сьвядома ілжывае паведамленне пра небяспеку» (артыкул 340.1 КК РБ).