Асуджаны ў Расеі ўкраінец Клых адпраўлены ў вар’ятню
![Асуджаны ў Расеі ўкраінец Клых адпраўлены ў вар’ятню](https://gdb.rferl.org/405D9C8B-9AD2-4176-A1CB-8BC583CA2804_w800_h450.jpg)
Грамадзянін Украіны Станіслаў Клых, асуджаны ў Расеі на 20 гадоў паводле абвінавачваньня ва ўдзеле ў ваенных дзеяньнях супраць расейскіх фэдэральных сіл падчас вайны ў Чачні, адпраўлены з калёніі ў псыхіятрычны шпіталь. Пра гэта паведамляе тэлеканал «Прямой».