Беларускі ўдзельнік вайны на Данбасе абвясьціў галадоўку ў сьледчым ізалятары Марыюпалю
Беларускі добраахвотнік з батальёну «Данбас» Ігар Кляўко, які абвінавачваецца ва Ўкраіне ў выкраданьні чалавека, наўмысным забойстве і бандытызьме, пасьля пераводу з Дніпроўскай псыхіятрычнай лякарні ў Марыюпальскі сьледчы ізалятар абвясьціў галадоўку. Такім чынам ён пратэстуе супраць парушэньня сваіх правоў.