Прэм’ер Румас прапанаваў дзьве падатковыя навацыі. Экспэрт кажа, што іх лёс цьмяны
![Прэм’ер Румас прапанаваў дзьве падатковыя навацыі. Экспэрт кажа, што іх лёс цьмяны](https://gdb.rferl.org/34BF22B0-416E-43E6-97A1-6A2BD2025C32_cx0_cy10_cw0_w800_h450.jpg)
Беларускі прэм’ер-міністар Сяргей Румас 31 кастрычніка, прадстаўляючы дэпутатам Палаты прадстаўнікоў праграму свайго ўраду на 2018–2020 гады, заявіў, што «дзяржава гатовая пайсьці на сур’ёзныя крокі, кшталту адмены крымінальнага перасьледу за парушэньні ў сфэры падатковага заканадаўства».