Праверка цноты
![Праверка цноты](https://gdb.rferl.org/51E6C320-17EA-4EBA-A647-089D039C77BB_w800_h450.jpg)
Некалькі тыдняў таму ў часопісе “Кавказия”, а таксама на некалькіх блогах зьявілася інфармацыя аб тым, што на ўзбэцкую фотамастачку Ўміду Ахмэдаву была заведзена крымінальная справа. Падставай для перасьледу сталіся фотаальбом “Мужчыны і жанчыны: ад усходу да захаду”, а таксама дакумэнтальны фільм “Ярмо цноты”.