Добавить новость



Новости сегодня на DirectAdvert

Новости сегодня от Adwile

Дон Жуан – не Астап Бэндар

Дон Жуан – не Астап Бэндар

Купалаўскі тэатар наганяе ўпушчанае, страчанае за час рэканструкцыі будынку. Я сказаў бы, што ён цяпер у стадыі пагоні за рэпэртуарам. Некалькі гадоў, бадзяючыся па чужых сцэнах, купалаўцы зараблялі грошы забаўляльнымі спэктаклямі, сярод якіх былі і зусім выпадковыя, і тыя, якія хоць і не шэдэўры, але і ў нейкай ступені годныя першай драматычнай сцэны краіны, нават з гледзішча асьветніцкага.

Рэпэртуарная пустэльня паміж тэатрам пяцігадовай даўніны і сёньняшнім – відавочная. Запоўніць яе пры адсутнасьці якаснай сучаснай драматургіі, улучна зь беларускай, можна толькі ўсясьветнай клясыкай. Менавіта гэта робяць сур'ёзныя, рэпэртуарныя, акадэмічныя сцэны ў Эўропе. Такі шлях маніфэстуюць і першыя ж пастаноўкі на адноўленай і пераабсталяванай купалаўскай сцэне.

 

Чаму «Дон Жуан» Мальера сёньня?

Выбар «Дон-Жуана» Мальера ў якасьці першай пастаноўкі ўсясьветнай клясыкі пасьля доўгага перапынку вельмі трапны. П'еса зь ліку вечных, мо нават зь ліку самых філязофскіх і драматургічна дасканалых, створаных за ўсю гісторыю чалавецтва. Яна стаіць побач зь вялікімі трагедыямі Шэксьпіра. Высокая камэдыя, у аснове якой канфлікт ідэяў, сьветаглядаў, яна вельмі актуальная сёньня і для Беларусі – краіны, дзе на розных узроўнях дзяржаўнага, грамадзкага, культурнага і нават рэлігійнага жыцьця парушаецца спрадвеку заведзены маральны парадак, дзе падмяняюцца паняцьці, дзе зло абвяшчаецца дабром, а дабро злом, дзе двудушнасьць стала нормай, і хлусьня абвяшчаецца дабрадзейнасьцю.

Менавіта калі тэатар хоча гаварыць на такім узроўні, калі хоча ўвязацца ў спрэчку пра больш высокія рэчы, чым пра блудніцтва і пра магчымыя пакараньні за яго, тады трэба ставіць «Дон Жуана» Мальера. Тут і грэх, і пакараньне за яго найвялікшага маштабу. Дзеля іншага ёсьць інтэрпрэтацыі Тырса дэ Маліны, Гофмана, Байрана, Мюсэ, Пушкіна і менш таленавітых аўтараў.

 

Якога Дон Жуана атрымаў нарэшце беларускі тэатар?

Скажу адразу: у пастаноўцы запрошанага з Расеі рэжысэра Анатоля Праўдзіна – палегчанага і нуднага. Дон Жуан артыста Паўла Харланчука – не філёзаф, не ідэоляг, не ўладар зла, і ён не ахоплены моцнымі і непадуладнымі яму жарсьцямі. Ён – ад пачатку і да канца спэктакля аднолькава вельмі сымпатычны, абаяльны, безумоўна, легкадумны лавелас, авантурыст, які без асаблівых намаганьняў спакушае маральна няўстойлівых і ня вельмі разумных жанчынаў, да таго ж якія і ня вельмі пакутуюць ад таго, што іх спакусілі.

Зло гэтага Дон Жуана – дробнае, лякальнага, так бы мовіць, характару, яно ня кідае выклік спрадвечнаму разуменьню маральнай упарадкаванасьці сьвету. І таму яно ніякім чынам не магло падняць з магілы Камандора, а ад пастаноўшчыкаў запатрабаваць магутных пастановачных, тэатральных высілкаў. Праўда, пекла і гэты Дон Жуан заслужыў, бо за любы грэх, як кажуць, туды дарога. Але ўладаром і філёзафам зла, яго ідэолягам ён тут ня ёсьць. Аблегчана, натуральна, з падачы рэжысэра, прамаўляе актор і апошні, клясычны, хрэстаматыйны маналёг Дон Жуана пра двудушнасьць і дабрадзейнасьць. Інтанацыі і плястыка актора нібы з эстрады ці з савецкага фільма пра Астапа Бэндара ў выкананьні Андрэя Міронава. Разыгрываецца ледзь ня кожнае слова, і ўсе яны ня складваюцца ў дэклярацыю зла.

Размова сёньня пра двудушнасьць, якім апраўдваецца зло, у сьвеце вядзецца ўжо не танцавальнымі па і не намёкамі. Толькі акупацыя Крыму чаго вартая! А ўвогуле рыторыка дыктатараў? І ўсё пад маскай дабрадзейнасьці! Гэта трывожыла Мальера яшчэ ў 17-м стагодзьдзі! І таму п'еса такая жывучая, вечная, таму і называюць яе «высокай». Крыўдна, што спэктакль не сягнуў у такія глыбіні, чаму спрыяў і цікавы пераклад п'есы на беларускую мову Андрэя Хадановіча, у якім відавочная актуалізацыя тэксту. Перакладчык напоўніў яго зразумелай сучаснаму беларусу мэтафарычнасьцю, асацыятыўнасьцю, якая ня стрэліла ў дзясятку.

 

А які Сганарэль?

Адэкватны Дон Жуану. Разбуральнасьць зла такога маштабу пад шчыльнай і хітрай маскай дабрадзейнасьці ў Мальера выяўляецца ў філязофскай дыскусіі паміж Дон Жуанам і Сганарэлем, якая фармуе скразное дзеяньне твору і ў якое арганічна ўплятаюцца сцэны прыгодаў Дон Жуана. Палегчаны гаспадар ураўнаважваецца і палегчаным слугою. Сганарэль Віктара Манаева таксама не зьяўляецца ідэолягам ні народнага разуменьня маралі, дабра і зла, ні хрысьціянскага. Я не сказаў бы, што ён нават носьбіт іх. Хутчэй – двудушны саўдзельнік хітрыкаў свайго гаспадара.

Віктар Манаеў, зь якога відавочна рэжысэр саскрабаў напрацаваныя і шмат разоў паўтараныя прыёмы гратэску і ў плястыцы, і ў інтанацыях, і ў жэстах, гэтым разам вельмі сьціплы ў сродках сцэнічнай выразнасьці – то нарокам адвернецца, адскочыць ад свайго гаспадара, то маляўніча схопіцца за галаву, адмахнецца рукой. Маўляў, ну, зноў грашыць. Ай-яй-яй. І што з таго? Дзе вострая нязгода з учынкамі і апраўданьнямі гаспадара, дзе спробы зразумець грэх, зло і спробы супрацьпаставіць ім разуменьне дабра, якое, хай нават на ўзроўні інтуіцыі ці генэтычнага досьведу, у ім усё ж ёсьць? А дзе барацьба з самім сабою, калі з аднаго боку асуджаеш, а з другога – даруеш, патакаеш, бо насамрэч – служыш злу за грошы? Вострая праблема і сёньня…

 

Менскі «Дон Жуан» – прыгожы, але нудны і халодны спэктакль

Я ўжо і ня памятаю, калі апошнім разам бачыў у купалаўскім тэатры, каб прэм'ерная публіка пакідала залю пасьля першай дзеі, а тыя, хто засталіся, у фінале апладзіравалі вельмі стрымана. І каб не было ніводнага воклічу «брава!»

Я таксама ніколі і нідзе ня бачыў, каб на спэктаклі паводле і займальнай, і зьмястоўнай, і актуальнай камэдыі «Дон Жуан» Мальера гледачы аж так нудзіліся. Публіка – дурная? Не дарасла? Іншае.

Мастацтва ўвогуле ня мае права быць нудным. У сучасным сьвеце асабліва. Яго спажывае чалавек, які прывык да імклівых рытмаў, дынамічнага разьвіцьця падзеяў і вострага разьвязаньня канфліктаў. Тэатар ня можа і ня мае права, калі ён хоча дайсьці думкамі да гледача, быць снатворным. Нудную тэлепраграму чалавек выключае адной кнопкай. Нудны спэктакль ён пакіне і наступным разам падумае, ці купляць квіток.

Няма нудных жанраў і нудных гісторыяў, ёсьць няўменьне іх жыва, эмацыйна расказаць са сцэны ці з экрану. Апраўданьне філязафічнасьцю твору не вытрымлівае ніякай крытыкі. Любы канфлікт, у тым ліку і той, які паўстае са змаганьня ідэяў, калі ён напаўняецца глыбокімі эмоцыямі, паўстае з рэальных сытуацыяў і нораваў, характараў герояў, выклікае і глыбокую эмацыйную рэакцыю ў адказ.

Праблемай менскага «Дон Жуана» акурат і сталася ненапоўненасьць канфлікту дынамізмам, эмоцыямі, супярэчнасьцямі, варожасьцю і любоўю, змаганьнем і прымірэньнем. Калі актор сядае на тэкст, імітуе псыхалёгію, глядач пазяхае, і ніякай традыцыяй расейскага псыхалягічнага тэатру гэта не апраўдаеш. Зрэшты, пры сцэнічным увасабленьні гэтай п'есы прыёмы таго тэатру ўвогуле не падыходзяць. Я бачыў у розных краінах некалькі пастановак гэтай п'есы. Ніводная зь іх не была нуднай. А пастаноўка ў Маскве «Дон Жуана» Анатолем Эфрасам зь Мікалаем Волкавым і Львом Дуравым была ўвогуле ашаламляльнай з гледзішча і дынамікі і эмоцыяў. І была яна цэласнай.

Блытае, зьбівае з тропу гледачоў і жанравае вызначэньне спэктакля як містэрыі. Біблейскага, эвангелічнага, духоўнага зьместу ў ім няма. Не было яго і ў Мальера. За аснову ён узяў легенду. Дык пры чым тут містэрыя? У чым яна выяўляецца? У традыцыі вулічнага сярэднявечнага тэатру, калі ў асноўную сюжэтную лінію (духоўную) ўстаўляліся інтэрмэдыі? Але паэтыка твора Мальера зусім не адпавядае містэрыяльнаму вулічнаму відовішчу. І яно ж самім рэжысэрам не ствараецца на сцэне. Мо містэрыя ад містычнага Камандора? Але містэрыяльнай функцыі ён тут не выконвае, зрэшты, як і філязофскай.

А вось візуальны шэраг спэктакля, створаны мастаком Аляксеем Папай-Кошыцам, вельмі цікавы і сучасны. Сцэнаграфія ўключае ў сябе архітэктурныя і скульптурныя акцэнты, прыгожае і выразнае сьвятло, якое агрэсіўным чынам удзельнічае ў вобразнай, мэтафарычнай пабудове спэктакля. Візуальны шэраг ствараецца з новых тэхнічных магчымасьцяў купалаўскай сцэны. Аж захацелася, каб на сцэне была яшчэ і натуральная сажалка замест мора ў сцэне зь сялянкамі. Усё так прыгожа, стыльна, вобразна, што нават узгадаліся бачаныя мной знакамітыя пастаноўкі ў Бэрліне і Празе яркага амэрыканскага рэжысэра, мастака, дызайнэра Робэрта Ўілсана.

Зьмена дэкарацыяў пэўны час трымае і ўвагу гледачоў. Але затым яны пачынаюць нудзіцца. Падумалася, што спэктакль, як зьмену дэкарацыяў і сьвятла, дэманстрацыю прыгожых малюнкаў можна было прагнаць і за паўгадзіны. Бо словы, думкі растварыліся і засталіся ў тых самых прыгожых дэкарацыях.

Читайте на 123ru.net

Другие проекты от 123ru.net



Архангельск

АО «Транснефть - Север» выпустило молодь атлантического лосося в реку в Архангельской области



VIP

Создание Портфолио Актера. Создание Фото Портфолио.






Новости 24 часа

S&P повысило прогноз по рейтингу «дочек» Freedom Holding Corp. до позитивного



Game News

Состоялся релиз «T.D.Z. 4 Сердце Припяти Сталкер» на Android



Москва

Канье Уэст улетел из Москвы в Берлин с пересадкой в Стамбуле



News Every Day

Chelsea PULL OUT of Alexander Isak transfer race in move which could come at a huge cost to Everton



Происшествия

Военные следователи провели рейд по бывшим мигрантам в Феодосии



Москва

Американский рэпер Канье Уэст улетел из Москвы



Рэпер ST

Рэпер ST дал напутствие выпускникам на «Алых парусах»



Москва

Правительство РФ приняло решение продлить приостановку временного запрета на экспорт бензина еще на месяц



Уимблдон

Касаткина и Шнайдер блеснули на траве перед Уимблдоном. Идеальный день для российского тенниса



Москва

S&P повысило прогноз по рейтингу «дочек» Freedom Holding Corp. до позитивного



Россия

Стало известно, на сколько подорожали новостройки в России за полгода



Симферополь

Выставка-предупреждение «Лицо беды»



Москва

За кулисами бизнес-конференции MEDIABOSS



Москва

Собянин: Речные вокзалы Москвы стали центрами притяжения горожан и туристов



Москва

S&P повысило прогноз по рейтингу «дочек» Freedom Holding Corp. до позитивного



103news.com — быстрее, чем Я..., самые свежие и актуальные новости Вашего города — каждый день, каждый час с ежеминутным обновлением! Мгновенная публикация на языке оригинала, без модерации и без купюр в разделе Пользователи сайта 103news.com.

Как добавить свои новости в наши трансляции? Очень просто. Достаточно отправить заявку на наш электронный адрес mail@29ru.net с указанием адреса Вашей ленты новостей в формате RSS или подать заявку на включение Вашего сайта в наш каталог через форму. После модерации заявки в течении 24 часов Ваша лента новостей начнёт транслироваться в разделе Вашего города. Все новости в нашей ленте новостей отсортированы поминутно по времени публикации, которое указано напротив каждой новости справа также как и прямая ссылка на источник информации. Если у Вас есть интересные фото Вашего города или других населённых пунктов Вашего региона мы также готовы опубликовать их в разделе Вашего города в нашем каталоге региональных сайтов, который на сегодняшний день является самым большим региональным ресурсом, охватывающим все города не только России и Украины, но ещё и Белоруссии и Абхазии. Прислать фото можно здесь. Оперативно разместить свою новость в Вашем городе можно самостоятельно через форму.

Другие популярные новости дня сегодня


Новости 24/7 Все города России





Топ 10 новостей последнего часа




Новости России

Филиал № 4 ОСФР по Москве и Московской области информирует: Родители 240,5 тыс. детей в Московской области получают единое пособие

Панкратов-Черный раскрыл сумму своей пенсии

Канье Уэст улетел из Москвы в Берлин с пересадкой в Стамбуле

Канье Уэст улетел из Москвы в Берлин через Стамбул


Москва

Гуляем отпуск в ритме джаза: лучшие фестивали этого лета






Rss.plus

S&P повысило прогноз по рейтингу «дочек» Freedom Holding Corp. до позитивного

Повышенный режим готовности введён: Лето запомнится надолго десятку городов

В Воскресенске росгвардейцы задержали гражданку, находящуюся в федеральном розыске

Филиал № 4 ОСФР по Москве и Московской области информирует: Родители 240,5 тыс. детей в Московской области получают единое пособие

Moscow.media
Москва

Собянин: Речные вокзалы Москвы стали центрами притяжения горожан и туристов



103news.comмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "103 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. 103news.com — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

103news.com — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.

Музыкальные новости

Песня

Фестиваль-марафон «Песни России» стартовал в Пскове. ФОТО




Спорт в России и мире

Алексей Смирнов – актер, которого, надеюсь, еще не забыли

Чемпионат Центрального округа Росгвардии по легкоатлетическому кроссу завершился в Подмосковье

Менье пропустит матч ⅛ финала Евро в составе Бельгии из-за травмы

Дмитрий Добровольский получил премию «Спорт и Россия»


Уимблдон

Анна Калинская и Янник Синнер были замечены вместе на Уимблдоне



Новости Крыма на Sevpoisk.ru


Уимблдон

Касаткина и Шнайдер блеснули на траве перед Уимблдоном. Идеальный день для российского тенниса



Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России