«Творчая свабода — абсалютная свабода», — Ларыса Сімаковіч
![«Творчая свабода — абсалютная свабода», — Ларыса Сімаковіч](https://gdb.rferl.org/1d6f3d8f-3d18-46f6-99f2-7e8f3c0c1116_tv_w800_h450.jpg)
Музычная кіраўніца легендарнай сьпеўна-драматычнай Майстроўні, стваральніца і лідэрка фольк-мадэрн-тэатру «Госьціца», аўтарка і пастаноўшчыца шматлікіх экспэрымэнтальных твораў — усе яе здабыткі ў нацыянальнай культуры цяжка пералічыць. Кампазытарка, харэограф, дырыгент, танцорка, сьпявачка, рэжысэр Ларыса Сімаковіч — гераіня новага выпуску праграмы «Сталкеры Свабоды».