У Мілане расьсьледуюць гібель сьведкі ў справе аб сэкс-вечарынках Бэрлюсконі
У Італіі пракуратура расьсьледуе абставіны гібелі 34-гадовай мадэлі з Марока Іман Фадзіл, якая памерла 1 сакавіка ў адным са шпіталёў Мілану. Танцорка была адным з ключавых сьведкаў у крымінальнай справе супраць былога прэм’ер-міністра краіны Сыльвіё Бэрлюсконі.