У Берасьці аштрафавалі актывіста, які ўскладаў кветкі каля будоўлі на месцы расстрэлаў
![У Берасьці аштрафавалі актывіста, які ўскладаў кветкі каля будоўлі на месцы расстрэлаў](https://gdb.rferl.org/C18E48B6-0C90-4136-AFAA-5FE2005E6852_w800_h450.jpg)
Ленінскі суд Берасьця прызнаў вінаватым у хуліганстве грамадзкага актывіста Віталя Казака, які ўскладаў кветкі ды лямпадкі да будоўлі «Прыбускага кварталу» на месцы, дзе падчас акупацыі адбываліся расстрэлы вязьняў гета.