ААН разгледзіць прапанову даслаць ва Ўкраіну міратворцаў са Швэцыі, Бразыліі і Беларусі
Як паведамляе Reuters, краінам «нармандзкай чацьвёркі» (Нямеччына, Расея, Украіна і Францыя), а таксама ААН будзе прадстаўленая справаздача, у якой прапануецца даслаць ва ўсходнюю Ўкраіну вайсковы кантынгент у 20 тысячаў вайскоўцаў з краінаў, якія не зʼяўляюцца чальцамі НАТА, прынамсі, са Швэцыі, Бразыліі і Беларусі, і 4000 паліцэйскіх для таго, каб дапамагчы ўрэгуляваць крызіс ва Украіне.