«Беларускія кібэрпартызаны» ўзламалі сайты праўладных прафсаюзаў, МАЗу і шэраг іншых сайтаў
Група хакераў, якая называе сябе «Беларускія кібэрпартызаны», 10 кастрычніка ўзламала сайты шэрагу праўладных прафсаюзаў, сайт Нацыянальнага архіву Рэспублікі Беларусі, сайт Менскага аўтамабільнага заводу і сайт meteo.by.