Гайдукевіч: народы Польшчы, Літвы, Украіны хочуць міру і з Беларуссю, і з Расіяй, а не процістаяння
Кіраўнік МЗС Украіны запрасіў Беларусь у Люблінскі трохвугольнік. Так ён называе новы мяркуемы саюз Польшчы, Літвы і Украіны. Робіць гэта кіраўнік МЗС тады, калі ў цэнтры Кіева людзей збіваюць за тое, што яны прыйшлі да беларускага пасольства з нашымі дзяржаўнымі сцягамі, збіваюць на вачах ва ўсіх.