Менскія сілавікі правялі вучэньні «напярэдадні выбарчай кампаніі 2024 году»
Тактыка-спэцыяльныя вучэньні супрацоўнікаў ГУУС Менгарвыканкаму, усіх раённых упраўленьняў унутраных спраў і іншых прадстаўнікоў сілавога блёку прайшлі 29 лістапада на аэрадроме Ліпкі, паведаміла прэсавая служба менскай міліцыі.