Іранская праваабаронца Шырын Эбадзі: «Сьмерць прэзыдэнта Раісі азначае, што ён пазьбегне суду за свае злачынствы»
Ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі міру, іранская праваабаронца Шырын Эбадзі заявіла, што сьмерць прэзыдэнта Ірану Эбрахіма Раісі дазволіць яму пазьбегнуць правасудзьдзя за свае меркаваныя злачынствы супраць палітвязьняў і праціўнікаў улады ў канцы 1980-х гадоў.