Мінадукацыі Беларусі з трохдзённым візітам у Польшчы
Дэлегацыю Міністэрства адукацыі Беларусі ўзначальвае намеснік міністра адукацыі Раіса Сідарэнка.
З 5 па 7 чэрвеня з візітам у Польшчу будзе знаходзіцца дэлегацыя Міністэрства адукацыі Беларусі. Яе ўзначаліць намеснік міністра адукацыі Раіса Сідарэнка. Як паведамілі ў прэс-цэнтры Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, візіт адбываецца на запрашэнне намесніка дзяржсакратара ў Міністэрстве адукацыі Польшчы Мацея Копэця. У Варшаве адбудзецца пасяджэнне супольнай кансультацыйнай камісіі.
– З мэтай удзелу ў пасяджэнні супольнай кансультацыйнай камісіі па пытаннях адукацыі польскай нацыянальнай меншасці ў Рэспубліцы Беларусь і беларускай нацыянальнай меншасці ў Рэспубліцы Польшча. Стварэнне і функцыянаванне камісіі рэгулюецца дамоўленасцямі паміж уладамі Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Польшча пра супрацу ў сферы адукацыі ад 20 ліпеня 2016 года.
У пятніцу беларуская дэлегацыя наведае Падляшша. Запланаваны візіт у ліцэй з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Гайнаўцы.
Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя