Прэм'ер Украіны распавёў пра магчымасьць злучыць водным шляхам Балтыку і Чорнае мора празь Беларусь
![Прэм'ер Украіны распавёў пра магчымасьць злучыць водным шляхам Балтыку і Чорнае мора празь Беларусь](https://gdb.rferl.org/41E95437-C13B-43EB-9E48-ADD3E0F35EC1_w800_h450.jpg)
Украінская ўлада разглядае магчымасьць праекта па аб'яднаньні водных шляхоў ад Чорнага да Балтыйскага мора. Пра гэта прэм'ер-міністр Аляксей Ганчарук заявіў 14 верасьня ў ходзе штогадовай сустрэчы Ялцінскай эўрапейскай стратэгіі (YES) «Шчасьце цяпер. Новыя падыходы для сьвету ў крызысе».