Фармаваньнем ураду Ізраіля зоймецца Біньямін Нетаньяху
![Фармаваньнем ураду Ізраіля зоймецца Біньямін Нетаньяху](https://gdb.rferl.org/3B905170-4436-42A2-B356-5FA4342616E2_w800_h450.jpg)
Фармаваньнем новага ўраду пасьля выбараў у парлямэнт Ізраіля зоймецца дзейны прэм’ер-міністар і лідэр партыі «Лікуд» Біньямін Нетаньяху. Адпаведнае рашэньне прыняў прэзыдэнт Рэўвен Рывлін пасьля кансультацый з парлямэнцкімі фракцыямі.