Прэзыдэнт Турэччыны прыгразіў курдам «ачысьціць ад тэрарыстаў» поўнач Сырыі
Прэзыдэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган папярэдзіў, што яго краіна «ачысьціць ад тэрарыстаў», як у Анкары называюць атрады сырыйскіх курдаў, прымежныя тэрыторыі Сырыі на паўночным усходзе гэтай краіны, калі курдзкія байцы не адступяць самі да заканчэньня тэрміну, які Турэччына ўзгадніла з Расеяй.