Азэрбайджан і Армэнія абвінавачваюць адно аднаго ў працягу гарматных абстрэлаў
![Азэрбайджан і Армэнія абвінавачваюць адно аднаго ў працягу гарматных абстрэлаў](https://gdb.rferl.org/0F818D13-C431-4EFB-AF0E-5EC9754CD85D_w800_h450.jpg)
Узброеныя сілы Азэрбайджану раніцай 13 ліпеня аднавілі абстрэл пазыцый армянскіх вайскоўцаў, заявіла прэсавая сакратарка Міністэрства абароны Армэніі. Напярэдадні Баку і Ерэван абвінавацілі адзін аднаго ў парушэньні рэжыму спыненьня агню і выкарыстаньні гарматаў.