Мітынг Ціханоўскай у Слоніме стаў найбуйнейшай палітычнай акцыяй у горадзе за шмат гадоў. ФОТАРЭПАРТАЖ
![Мітынг Ціханоўскай у Слоніме стаў найбуйнейшай палітычнай акцыяй у горадзе за шмат гадоў. ФОТАРЭПАРТАЖ](https://gdb.rferl.org/A1F0FBBB-B559-4526-9C54-B331BB2CA8FE_w800_h450.jpg)
Слонім стаў трэцім горадам Горадзеншчыны, якія 1 жніўня наведала кандыдатка ў прэзыдэнты Сьвятлана Ціханоўская. Як і ў большасьці іншых гарадоў, якія другі тыдзень запар наведвае аб’яднаны штаб Ціханоўскай, Бабарыкі і Цапкалы, гэты мітынг стаў самай буйной палітычнай акцыяй у Слоніме за шмат гадоў.