Узрыў у Бейруце: улады не выключаюць знешняе ўмяшанне
Моцны ўзрыў на складзе ў порце Бейрута прагрымеў 4 жніўня. Узрыўной хваляй знішчаны і пашкоджаны дзясяткі дамоў, больш за 300 тыс. чалавек засталіся без прытулку. Загінулі каля 150 чалавек, пацярпелі 5 тыс., дзясяткі лічацца прапаўшымі без вестак.