Арыштаваны кіраўнік штаба Чэрачня
![Арыштаваны кіраўнік штаба Чэрачня](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2020/08/Мікалай-Лысенкаў.jpg)
Кіраўнік штаба кандыдата ў прэзідэнты Сяргея Чэрачня Мікалай Лысенкаў арыштаваны на 10 сутак.
Палітык паведаміў у сацсетках, што Лысенкаў, будучы арганізатарам перадвыбарнага мерапрыемства ў Стоўбцах, ненадоўга адлучыўся, што і стала падставай для абвінавачвання яго ў парушэнні заканадаўства аб масавых мерапрыемствах (арт. 23.34 КоАП).
«Вы выдатна разумееце, у якой краіне мы жывем і якія метады цяперашняя ўлада выкарыстоўвае супраць альтэрнатыўных кандыдатаў. Я спадзяюся, што 9-га чысла вы прыйдзеце і прагаласуеце за тых людзей, якія ніколі такім чынам дзейнічаць не будуць», – заявіў Чэрачань.
Фота: belsat.eu