«Скажаш, што нам трэба, — адпусьцім». Як амапаўцы прымусілі хлопца гаварыць пра дымавыя шашкі
26-гадовы Павал Кабуш, якога затрымалі 8 лістапада ў Менску і аштрафавалі на 540 рублёў, расказаў, як амапаўцы прымусілі яго гаварыць на відэа пра дымавыя шашкі, якія ён нібыта хацеў кідаць у амапаўцаў. Насамрэч у яго не было ніякіх шашак, ён іх не кідаў і не зьбіраўся кідаць.