Пад санкцыі ва Ўкраіне падпалі тры беларускія «злодзеі ў законе», два прадпрыемствы выйшлі з-пад абмежаваньняў
![Пад санкцыі ва Ўкраіне падпалі тры беларускія «злодзеі ў законе», два прадпрыемствы выйшлі з-пад абмежаваньняў](https://gdb.rferl.org/82d8b497-a5aa-4e45-b61c-467435516bc2_w800_h450.jpg)
Рада нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны не падоўжыла санкцыі супраць менскага ААТ «Сьвет піва» (яно гандлявала з самаабвешчанаю ДНР праз Растоў і фігуравала ў крымінальнай справе, адкрытай супраць аўтара адпаведнай схемы гандлю, грамадзяніна Ўкраіны) і Мазырскага сьпіртагарэлачнага заводу.