Вулкан на Канарскіх астравах пачаў вывяргаць пароды ўзростам больш за 2 млн гадоў
Вулканолаг з іспанскага Вышэйшага савета па навуковых даследаваннях Вісентэ Салер у сваім відэазвароце адзначыў: на паверхню пасля вывяржэнняў пачалі выходзіць адклады, якія знаходзіліся на марскім дне яшчэ задоўга да ўтварэння вострава.