У Польшчы па падазрэнні ў забойстве мужчыны ў навагоднюю ноч затрымалі 12 чалавек
Сярод іх ёсць беларусы.
У Польшчы затрымалі 12 чалавек па падазрэнні ў забойстве ўкраінца ў навагоднюю ноч. Сярод іх грамадзяне Украіны, Інданезіі і Беларусі, паведамляе Wiadomosci.
Цела мужчыны з траўмай галавы знайшлі мінакі на адной з вуліц горада Седльцэ 1 студзеня каля 4.00.
Высветлілася, што напярэдадні сваёй гібелі 47-гадовы ўкраінец святкаваў Новы год з сябрамі. Па падазрэнні ў забойстве затрыманы 12 удзельнікаў застолля. Сярод іх грамадзяне Украіны, Беларусі і Інданезіі. З-за моцнага алкагольнага ап’янення яны не змаглі даць паказанні.
Абставіны смерці высвятляюцца.
Беларускае Радыё Рацыя