СБУ: спэцслужбы Расеі выкарыстоўваюць псэўдамінаваньні сацыяльных аб’ектаў ва Ўкраіне як элемэнт гібрыднай вайны
![СБУ: спэцслужбы Расеі выкарыстоўваюць псэўдамінаваньні сацыяльных аб’ектаў ва Ўкраіне як элемэнт гібрыднай вайны](https://gdb.rferl.org/90d14f44-9824-455f-9011-85c40f85c246_w800_h450.jpg)
Ва Ўкраіне пасьля моцнай хакерскай атакі на ўрадавыя сайты другі тыдзень працягваюцца псэўдамінаваньні сацыяльных і інфраструктурных аб’ектаў. Паводле Службы бясьпекі Ўкраіны (СБУ), за ананімнымі паведамленьнямі аб мінаваньні стаяць расейскія спэцслужбы.